BYPOL апублікаваў інструкцыю, як вызначыць супрацоўнікаў АМАПу

Прадстаўнікі ініцыятывы BYPOL апублікавалі памятку для тых, хто бачыць супрацьпраўныя дзеянні з боку сілавікоў.


«У сетцы Інтэрнэт маецца мноства фатаграфій супрацоўнікаў вядомага падраздзялення падчас здзяйснення імі злачынстваў, маюцца сведчанні аб іх перакідцы з аднаго горада ў іншы. Практычна кожная адзінка мае апазнавальны знак падраздзялення» — гаворыцца ў паведамленні.

Як усталяваць канкрэтнае падраздзяленне і супрацоўнікаў, што, меркавана, здзейснілі злачынства, распавядаецца ў інструкцыі.


У BYPOL адзначаюць, што ўзвод, як правіла, складаецца з 10-20 супрацоўнікаў, што істотна звужае поле пошуку вінаватых і дазваляе ідэнтыфікаваць калі не выканаўцаў злачынства, то, як мінімум, яго саўдзельнікаў альбо супрацоўнікаў, якія могуць выступіць сведкамі і паказаць на тых сваіх таварышаў па службе, якія пераступілі крымінальны закон (паколькі ў адваротным выпадку яны самі будуць несці крымінальную адказнасць па арт. 406 КК за неданясенне аб злачынстве).



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: