ByPol назваў імёны выкрадальнікаў Марыі Калеснікавай

Усе яны — супрацоўнікі ГУБАЗіКа, перадае «Радыё Свабода».
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ініцыятыва былых сілавікоў ByPol у рамках свайго расследавання высветліла, хто з супрацоўнікаў ГУБАЗіКа меў дачыненне да выкрадання аднаго з лідараў пратэставага руху Марыі Калеснікавай.

Летась 7 верасня ў цэнтры Мінска людзі ў масках пасадзілі яе ў мікрааўтобус з надпісам «Сувязь» і звезлі ў невядомым кірунку. Эксперты ByPol сцвярджаюць, што гэта ўчынілі тыя, хто мусіць абараняць закон,— супрацоўнікі другога ўпраўлення ГУБАЗіКа МУС Беларусі.

Старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах першага аддзела другога ўпраўлення падпалкоўнік міліцыі Валянцін К.

Старшы оперупаўнаважаны трэцяга аддзела другога ўпраўлення падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Л.

Намеснік начальніка чацвёртага аддзела другога ўпраўлення палкоўнік міліцыі Уладзімір В.

Старшы оперупаўнаважаны першага аддзела другога ўпраўлення маёр міліцыі Алег Б.

Як сцвярджаюць у ByPol, аперацыяй па выкраданні Марыі Калеснікавай асабіста кіраваў тагачасны начальнік ГУБАЗіКа палкоўнік міліцыі Мікалай Карпянкоў.

За аперацыю ўсе названыя супрацоўнікі атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды.

Рэакцыі МУС на гэтую інфармацыю пакуль няма.

Пасля выкрадання Марыю Калеснікаву спрабавалі прымусам вывезці ва Украіну, аднак у нейтральнай зоне яна парвала свой пашпарт. Пасля гэтага яе вярнулі ў Мінск, і ад таго часу яна застаецца ў зняволенні як падазраваная ў «спробе захопу ўлады».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: