ByPol выклала відэа сілавікоў, дзе людзі пазначаныя фарбай. Сярод іх палітзняволеная Анастасія Булыбенка

Ініцыятыва ByPol апублікавала відэа аператыўнай здымкі сілавікоў, на якіх людзі пазначаныя фарбай. Сярод іх — палітзняволеная студэнтка Анастасія Булыбенка, якую затрымалі 12 лістапада.

Сілавікі выкарыстоўваюць каляровую маркіроўку для таго, каб размеркаваць затрыманых на розныя групы і пазначыць, што ў дачыненні да гэтага чалавека будзе прымяняцца: гвалт або пагаршэнне рэжыму ўтрымання.

«Белсат» адзначае, аналагічнымі метадамі карысталіся нацысты ў канцэнтрацыйных лагерах падчас Другой сусветнай вайны. Ніякіх легальных падстаў да такой сегрэгацыі затрыманых заканадаўства не дае.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: