Бывай гарачае лета! У Беларусі пахаладае

“Анамальнае гарачае надвор’е пакідае Беларусь і вяртаецца звычайнае беларускае лета. Паўднёвыя ветры зменяцца на паўночныя, і скандынаўскі “кандыцыянер” астудзіць Беларусь”, — паведамляе начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Дзмітрый Рабаў.



Пачынаючы ад чацвярга, 13 жніўня, надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць халодны атмасферны фронт, за якім прыйдзе больш свежае паветра. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы з навальніцамі.

Тэмпература паветра ў чацвер — ад 23 градусаў цяпла на поўначы да 34 на поўдні краіны, там пакуль горача. Вецер — 4-9 метраў за секунду з парывамі 15-20 падчас навальніцаў.

Ужо ў пятніцу на тэрыторыю Беларусі прыйдзе скандынаўскі антыцыклон “Хільдэгард” і ўсталюецца больш камфортнае і сухое надвор’е.

Тэмпература паветра ўначы +10...+17, удзень +23...+28, па паўднёвым захадзе +29..+31.

У суботу, 15 жніўня, ападкаў не прагназуецца. Уначы будзе +7...+14 градусаў, удзень 23-28 цяпла, па паўднёвым-захадзе ад 29 да 32 вышэй за нуль.

У нядзелю, 16 жніўня, таксама без ападкаў. Уначы тэмпература паветра будзе +7...+14 градусаў, а на поўдні месцамі да 17 цяпла. Удзень чакаецца 20-27 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да +29.

"Еўрарадыё"
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: