Цацкі і кветкі, якія беларусы прынеслі да пасольства РФ, на сметніку?

«Жалоба прайшла — дворнікі прыбралі». Няўжо цацкі і кветкі, якія беларусы прынеслі да пасольства Расіі з нагоды трагедыі ў Кемерава, апынуліся ў навакольных сметніках?

30 сакавіка, праз дзень пасля жалобы па загінулых пры пажары ў Кемераўскім гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня», у навакольных з расійскім пасольствам дварах мінчукі заўважылі горы кветак і дзіцячыя цацкі ў смеццевых кантэйнерах.

«Я ішоў на працу, а 9 раніцы, гэта якраз прыбіралі дворнікі, ці то ад амбасады, ці тое з ЖЭСа. Гэты дом адразу каля амбасады, у двары першага дома, там, дзе консульства. Там шмат, забітыя кантэйнеры, ляжыць усё каля кантэйнераў, кветкі на дарозе проста ляжаць», — распавёў мінчук Яўген Батура, які назіраў апісаную вышэй карціну па дарозе на працу.

Няўжо прынесеныя беларусамі да амбасады ў дзень жалобы кветкі і цацкі выкінулі?

У пасольстве Расіі карэспандэнта Naviny.by запэўнілі, што нічога не выкідвалі. Проста «дворнікі прыбралі».

«Дворнікі ўсё прыбралі і ахайна склалі ў пакеты, таму што жалоба прайшла. Але ўсё гэта на тэрыторыі амбасады ў нас. Куды далей гэта пойдзе, начальства будзе вырашаць. Мы нічога не выкідвалі», — паведамілі ў прыёмнай.

 

У ЖЭУ № 2, якое абслугоўвае навакольныя тэрыторыі каля амбасады, таксама запэўніваюць, што нічога не выкідалі. Тое ж самае кажуць і іншыя камунальныя службы.


Паводле naviny.by

Фота са старонкі Яўгена Батуры ў Фэйсбуку


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Цікаўны
  • 2018-04-01 23:09:56
Чамусьці мне здаецца, што гэта абсалютна лагічна, прычым без прывязкі да таго, што гэта амбасада Расіі.