«Цэнтр новых ідэй» запрашае на «Belarus Urban Fellowship-2021»

«Цэнтр новых ідэй» абвяшчае набор на «Belarus Urban Fellowship-2021». Праграма дапаможа новым лідарам/лідаркам атрымаць навыкі ды веды, неабходныя для актыўнай ды канструктыўнай гарадской дзейнасці ў рэгіёнах і буйных гарадах краіны. Навучанне будзе адбывацца анлайн.


«Belarus Urban Fellowship-2021» — гэта курс анлайн-навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі ды эксперткамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі ведамі і практычнымі ўменнямі аб тым, як зрабіць нашы гарады лепей.

На каго разлічаная праграма?

Калі ты — малады лідар/лідарка і хочаш змяняць родны горад, жадаеш даведацца, як менавіта зараз лепш за ўсё гэта зрабіць ды маеш ідэі, як выкарыстаць веды ў сваёй дзейнасці, то далучайся!

Як будзе праходзіць навучанне?

Навучанне будзе адбывацца з 1 па 22 траўня. Заняткі будуць праходзіць па суботах (першая палова дня) і серадах (вечар) і зоймуць не больш за 2-3 гадзіны.

Праграма будзе ўключаць у сябе 10 анлайн-лекцый і трэнінгаў у якіх тэорыя будзе спалучаная з практычнымі заданнямі. Удзельнікі даведаюцца як умацоўваць ды гуртаваць мясцовыя супольнасці, публічна выступаць, складаць прэс-рэлізы; працаваць у сацсетках ды клапаціцца аб лічбавай бяспецы, выбудоўваць паспяховыя грамадскія ды піяр-кампаніі і шмат іншага.

Сесіі будуць праходзіць з найлепшымі беларускімі экспертамі і эксперткамі ў траўні 2021 года.

Крытэры ўдзелу

Праграма «Belarus Urban Fellowship» скіраваная на прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацый грамадзянскай супольнасці, валанцёрскіх і рэгіянальных ініцыятыў, лакальных актывістаў/актывістак, бізнесу, акадэмічнай сферы і медыя. Мы шукаем новых лідараў, якія маюць не больш за 35 гадоў і гатовыя прыняць удзел ва ўсіх мерапрыемствах у межах навучальнага курса.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 23 красавіка. Вынікі адбору стануць вядомыя 26-27 красавіка.

Калі ў вас засталіся пытанні адносна «Belarus Urban Fellowship 2021», пішыце на скрыню info@newbelarus.vision з пазнакай «Belarus Urban Fellowship 2021».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: