Чэргі на мяжы з Літвой не змяншаюцца другі дзень

Другі дзень запар на беларуска-літоўскай мяжы стаяць даўгія чэргі аўтамабіляў.



Яны расцягнуліся на сотні метраў на выездзе з Беларусі, прычым такія заторы назіраюцца ва ўсіх чатырох пунктах пропуску. Як сведчыць сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта, па стане на 14.00 найбольш складаная сітуацыя ў “Каменны Логу” — там стаіць 90 легкавікоў і 140 грузавікоў на выездзе з Беларусі, пры гэтым чэргаў на ўезд там няма.
 
 
У “Беняконях” на выезд чарга з 70 легкавікоў і 120 грузавікоў, а таксама 30 фур на ўезд у Беларусь. У “Прывалцы” стаіць 30 легкавікоў і 110 грузавікоў на выездзе, на ўездзе там чэргаў няма. У “Катлоўцы” выезду чакаюць 70 легкавікоў і 50 грузавікоў, на ўездзе пры гэтым стаіць 20 машын.
 
 
Сёння таксама з’явіліся чэргі на польскім напрамку, у прыватнасці, па некалькі дзясяткаў машын стаяць на выездзе ў “Брузгах” і ў “Бераставіцы”. Невялікія чэргі ёсць і на мяжы з Латвіяй.
 
 
Паводле Еўрарадыё

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: