Хто атрымаў Прэмію Кангрэса даследчыкаў Беларусі?

4 верасня на IV Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў Коўне абвясцілі пераможцаў Прэміі за лепшую навуковую публікацыю.



Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"


Прэмія Кангрэса за найлепшую навуковую публікацыю ў 2012–2013 гадах надавалася па трох намінацыях: гісторыя, сацыяльна-палітычныя навукі, гуманітарныя навукі.

 

Ацэнку намінаваных на прэмію працаў праводзілі больш за 30 экспертаў у розных навуковых галінах. У адрозненне ад мінулага года, сёлета прэмія надавалась асобна за найлепшую манаграфію і артыкул.

 

Урачыстую цырымонію вялі філосаф і літаратар Ігар Бабкоў і палітолаг Наталля Васілеўская. Узнагароды надавалі доктар гістарычных навук Валянцін Голубеў, філосаф, пісьменнік і літаратар Валянцін Акудовіч і сацыёлаг Таццяна Вадалажская.  

 

У намінацыі "Гісторыя. Манаграфіі" прэмію атрымаў Алесь Белы за манаграфію "Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ-ХVIII ст."

Андрэй Ціхаміраў з артыкулам "Жаночыя вобразы ў "заходнерускай" нарацыі" стаў лепшым у намінацыі "Гісторыя. Артыкулы".

 

У намінацыі "Гуманітарныя навукі. Манаграфіі" лепшым стаў Уладзімір Лобач з працай "Міф. Прастора. Чалавек: беларускі традыцыйны ландшафт у семіятычнай перспектыве". 

 

Праца "Капитализм и тревога" прынясла Андрэю Горных перамогу ў намінацыі "Гуманітарныя навукі. Артыкулы".

 

Прэмію ў намінацыі "Сацыяльныя навукі" атрымаў Ігар Расолька за працу "Факторы воспроизводства белорусской идентичности в пограничных пространствах Польши и Литвы".

 

Пасля атрымання пераможцамі ўзнагарод, удзельнікаў Кангрэсу чакаў канцэрт гітарыста і выканаўцы Яўгена Барышнікава.

 

 

Алена Барэль, eurobelarus.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: