Ці будуць у метро зніжкі тым, хто плаціць бескантактна?

Для пасажыраў сталічнай падземкі, якія аплачваюць праезд бескантакна, могуць увесці зніжкі.

Фота: metropoliten.by

У Мінску разглядаюць магчымасць стымуляваць пасажыраў плаціць за праезд у метро бескантактна, напрыклад, пры дапамозе зніжак на аплату.

Пра гэта паведаміў на пасяджэнні ў Мінгарвыканкаме рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання гарадскіх тэрыторый дырэктар ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» Валер Шкуратаў, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Ён удакладніў, што кожны дзень з 800 тысяч карыстальнікаў Мінскага метрапалітэна 6% аплачваюць праезд пры дапамозе бескантактавых банкаўскіх карт або смартфона, абсталяванага модулем NFC. Колькасць такіх пасажыраў расце прыблізна на 1% у месяц.

Улетку 2018 года з'явілася магчымасць аплаты праезду ў сталічным метро бескантактава на ўсіх станцыях. І хоць спачатку ў сістэме ўзнікалі збоі, зараз усё адрэгулявана і не выклікае нараканняў у пасажыраў, кажуць метрапалітэне.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: