Ці будзе адкладзены запуск БелАЭС?

Запуск Беларускай АЭС у Астраўцы (БелАЭС) павінен быць адкладзены да таго часу, пакуль Беларусь не правядзе стрэс-тэсты, заявіў старшы саветнік літоўскага прэзідэнта Гітанаса Наўседы Яраслаў Невяровіч.

1prof.by


"Мы сочым за публічнай прасторай, па ёй бачна, што гэтае рашэнне прывезці паліва, усталяваць яго і запусціць станцыю ўсё адкладаецца. Мы лічым, што гэтыя рашэнні павінны быць цалкам адкладзеныя да таго часу, пакуль не будуць рэалізаваны ўсе рэкамендацыі стрэс-тэстаў, якія прадставілі эксперты Еўрасаюза Беларусі", — сказаў 12 лістапада радыёстанцыі Ziniu radijas Невяровіч, піша ru.delfi.lt.

Ён адзначае, што Беларусь павінна патурбавацца пра тое, што БелАЭС становіцца ўсё больш расейскім, а не беларускім праектам, і інструментам Расіі ў павышэнні ўплыву.

"Я думаю, што ў гэтай сітуацыі варта адзначыць, што ў інтарэсах самой Беларусі бачыць гэты працэс і не паддавацца яму", — сказаў саветнік.

У 2017 годзе літоўскі парламент прызнаў, што БелАЭС з'яўляецца небяспечнай і стварае пагрозу нацыянальнай бяспекі, навакольнага асяроддзя Літвы і грамадскаму здароўю. Таксама быў прыняты закон, які забараняе закупку электраэнергіі з небяспечных станцый.

Беларусь адкідае прэтэнзіі Літвы аб тым, што будаўніцтва станцыі вядзецца небяспечным спосабам. Мінск сцвярджае, што ядзернае паліва для рэактара станцыі будзе дастаўлена да канца гэтага года, а сама станцыя будзе запушчана ў студзені 2020 года.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: