Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Ці паважаюць беларускія суддзі Рэспубліку Беларусь?

Памылкамі ў дзейнасці судоў беларусаў не здзівіць. Але як насамрэч ставяцца суддзі да ўласных прысудаў, якія выносяцца імі ад імя Рэспублікі Беларусь? Гэтае стаўленне беспрэцэдэнтна прадэманстраваў суд Фрунзенскага раёна Мінска.

Абвяшчэнне прысуду. 4 мая, суд Фрунзенскага раёна Мінска

4 мая скончылася разбіральніцтва судом Фрунзенскага раёна крымінальнай справы, звязанай з крадзяжом дызельнага паліва з нафтаправода Полацк-Вентспілс. Справа разглядалася ў дачыненні да 12 беларускіх грамадзян, якія абвінавачваюцца ў крадзяжы ў асабліва буйным памеры і ў наўмысным пашкоджанні магістральнага трубаправоднага транспарту.

Суддзя Юлія Крэпская пасля абеду пачала абвяшчаць прысуд седзячы, таксама седзячы слухалі прысуд і народныя засядацелі, пракурор, і прысутныя ў залі суда грамадзяне. Стоячы прысуд (як прадугледжана Крымінальна-працэсуальным кодэксам для ўсіх), слухалі толькі абвінавачаныя і адвакаты Максім Конан і Алег Варакса.

Раніцай 5 мая, калі суддзя Крэпская працягнула абвяшчаць прысуд, яна прапанавала прысесці адвакатам, на што адвакат Варакса адзначыў, што «ў нашай краіне ў сілу часткі 1 артыкула 365 КПК усе прысутныя ў залі судовага пасяджэння, не выключаючы складу суда, выслухоўваюць прысуд стоячы. Акрамя таго, калі мой падабаронны выслухоўвае прысуд стоячы, то і я яго буду слухаць стоячы».

Працяг абвяшчэння прысуду, 5 мая ў тым жа судзе


Аднак суддзя Крэпская на патрабаванне выканання закона не адрэагавала, і працягнула абвяшчаць прысуд седзячы.

Тым самым сама суддзя парушыла Крымінальна-працэсуальны кодэкс, абвяшчаючы прысуд «імём Рэспублікі Беларусь» седзячы, дэманструючы усім сваё сапраўднае стаўленне да судовай улады і непавагу да ўдзельнікаў крымінальнага працэсу.

Пры гэтым суд адхіляў усе хадайніцтвы боку абароны па справе, што, як правіла, выказвае аднабаковасць і няпоўнасць судовага разбору. У выніку быў прысуд быў абвінаваўчым, па якім падсудныя атрымалі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрміны ад 3 да 11 гадоў. Абарона ж настойвала на невінаватасці шэрагу абвінавачаных і паказвала на неабходнасць перакваліфікацыі абвінавачвання ў дачыненні да іншых падабаронных.

Вось ужо сапраўды, як адзначыў вядомы драматург Аляксандр Астроўскі: не бойся суда, а бойся суддзі. У такіх выпадках пра падтрыманне высокага ўзроўню культуры судовай дзейнасці, павышэнні аўтарытэту судовай улады, выхаванні грамадзян Беларусі ў духу павагі і выканання законаў казаць не даводзіцца.



Каментаваць