Ці скончыцца прэсаванне Жамчужнага?

Праваабаронца Андрэй Бандарэнка распавёў, хто ў калоніі настройвае зняволеных супраць Міхаіла Жамчужнага.

Праваабаронца Андрэй Бандарэнка Фота "Белсат" 

Нагадаем, што праблемы ў палітвязня Міхаіла Жамчужнага пачаліся пасля пераводу ў Горацкую калонію №9, дзе з патурання адміністрацыі для яго былі створаныя зневажальныя ўмовы для адбыцця пакарання і арганізавана кампанія траўлі, звязаная з ўсталяваннем у асяроддзі зняволеных нефармальных адносін.

10 красавіка адміністрацыя калоніі вынесла Жамчужнаму чарговае спагнанне ў выглядзе 2 месяцаў змяшчэння ў памяшканне камернага тыпу.

Андрэй Бандарэнка распавёў “Радыё Рацыя”:

— З аднаго бок, у ПКТ лепш, чым у ШІЗА, але ў параўнанні з іншымі зняволенымі, якія знаходзяцца ў жылой зоне, гэта, безумоўна, цяжкае выпрабаванне. У такой сітуацыі Міхаілу павінны былі прадаставіць бяспечнае месца, але адміністрацыя цынічна стала сцвярджаць, што ніякіх праблем у Жамчужнага няма, і, маўляў, ён адмаўляецца пераходзіць у атрад выключна з-за “ўласных перакананняў”.

— Вядома, што ў Міхаіла Жамчужнага ёсць праблемы і ў зносінах з іншымі зняволенымі. Гэта так?

— Мяркую, што адміністрацыя адмыслова настройвае асуджаных супраць Міхаіла. Маўляў, ён дыскрыдытуе калонію. Але гэта поўны абсурд, паколькі Жамчужны і ў Навасадах, і ў Ваўкавыску не адмаўляўся знаходзіцца ў атрадзе. І зараз гатовы перайсці ў атрад, калі спыняцца правакацыі са “статусамі”. Падчас апошняга разбіральніцтва скаргі Міхаіла ў Магілёўскім абласным судзе “засвяціўся” вельмі цікавы дакумент — заключэнне супрацоўніка аператыўнага аддзела, якія адкрыта ўказваў на наяўнасць “статусаў” у асуджаных. Зараз гэты дакумент хочуць схаваць, але ён ёсць у матэрыялах справы ў судзе і пацвярджае “крымінальны складнік” у выхаваўчай установе.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: