Ці ўшануе памяць Аляксея Карпюка «Белпошта»?

Гродзенскі гісторык прапанаваў ушанаваць памяць беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка выданнем да 100-гадовага юбілея памятнай маркі і канверта.



Адказ, які Андрэй Вашкевіч адтымаў ад “Белпошты”, не здзівіў яго, адзначае Радыё Рацыя:

Я, шчыра кажучы, не вельмі спадзяваўся, што будзе ў іх такая магчымасць зрабіць гэты канверт. Але быў натхнёны тым, што беларуская пошта рэагуе на падзеі, звязаныя з беларускай гісторыяй і літаратурай. Канверты робяцца цікавыя. Напрыклад, быў да стагоддзя Янкі Брыля, нашага гродзенца, можна сказаць таксама, выдадзены ў 2017 годзе. На наступны год запланаваная марка, прысвечаная Андрэю Макаёнку. Наконт Аляксея Карпюка адказалі, што ў планах выдання такой маркі, канверта або паштовай карткі, на жаль, няма. Таму прыйдзецца штосьці надрукаваць сваімі сіламі.

У Гродна імем Аляксея Карпюка названа вуліца, а некалькі месяцаў таму была ўсталяваная памятная шыльда ў яго гонар.

Гісторык Андрэй Вашкевіч лічыць, што да 100-гадовага юбілею пісьменніка ў Гродна таксама можна было б імем пісьменніка назваць адну са школ горада, а таксама правесці яшчэ шэраг мерапрыемстваў па ўшанаванні памяці славутага земляка.

Паводле Беларускае Радыё Рацыя


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: