Ці з'явіцца ў Мінску помнік аўтазаку?

У сеціве з'явілася петыцыя з просьбай усталяваць помнік «аднаму з галоўных сімвалаў горада Мінска і ўсёй краіны — аўтазаку».
kyky.org

kyky.org

Аўтары петыцыі адзначаюць, што «цягам апошніх гадоў гэтыя машыны былі аднымі з самых відочных на дарогах гарадоў Беларусі, у іх пабывала вельмі вялкая частка беларусаў і некаторых турыстаў краіны. Аўтазак заслугова стаў сімвалам краіны, а асабліва горада Мінска».

 Усталяваць помнік аўтазаку ў Мінску аўтары звароту просяць на адной з плошчаў або ў іншым публічным месцы. Напрыклад, на вуліцы Зыбіцкай або на Кастрычніцкай плошчы.

Петыцыя будзе накіраваная ў Мінгарвыканкам праз два тыдні.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: