Ці змянілася становішча людзей з інваліднасцю ў Беларусі?

Офіс па правах людзей з інваліднасцю падрыхтуе альтэрнатыўную справаздачу аб рэалізацыі ў нашай краіне адпаведнай Канвенцыі.
Два гады таму Беларусь ратыфікавала Канвенцыю аб правах людзей з інваліднасцю. Па патрабаваннях Канвенцыі Беларусь павінна прадставіць першую справаздачу праз два гады. Офіс па правах людзей з інваліднасцю выступіў арганізатарам рэдакцыйнай групы, якая падрыхтуе Альтэрнатыўную справаздачу аб імплементацыі Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю.

Праца над Альтэрнатыўнай справаздачай будзе праходзіць у верасні-снежні 2018 года. Да яе стварэння Офіс па правах людзей з інваліднасцю запрашае ўсіх зацікаўленых.

Галоўная мэта справаздачы — даць Камітэту па правах людзей з інваліднасцю ААН аб'ектыўную інфармацыю аб становішчы людзей з інваліднасцю ў Беларусі. Чакаецца, што міжнародная супольнасць вывучыць дзяржаўны і альтэрнатыўны даклады і прапануе рэкамендацыі па паляпшэнню сітуацыі.

Гэта справаздача зацікаўленых асоб з НКА, магчыма, прадстаўнікоў бізнесу і дзяржаўных устаноў. У ёй будуць адлюстраваны не толькі лічбы і дадзеныя, а таксама ацэнкі сітуацыі з боку розных асоб з інваліднасцю. Безумоўна, будуць выпрацаваныя рэкамендацыі для прагрэсу ў рэалізацыі Канвенцыі.

Даклад аналагічны планавай справаздачы, што падаюцца ў Камітэт па правах інвалідаў ААН, якую дзяржаўным структурам прыйдзецца рыхтаваць пасля ратыфікацыі міжнароднага дакумента: спачатку праз два гады, у далейшым — кожныя чатыры. Кааліцыя з васьмі арганізацый, якія працуюць з тэмай інваліднасці, раней ужо рыхтавала падобную справаздачу ў 2016 годзе. Яна дазволіла вызначыць сітуацыю з правамі людзей з інваліднасцю на момант ратыфікацыі Канвенцыі.

Нагадаем, што Беларусь ратыфікавала Канвенцыю аб правах людзей з інваліднасцю 28 верасня 2015 года, праз 8 гадоў пасля напісання дакумента. Беларусь стала апошняй краінай у Еўропе, якая прыняла дакумент.

Паводле прэсрэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: