Ці зробяць 31 снежня і 2 студзеня выходнымі днямі?

Беларусы выступілі з прапановай да ўраду зрабіць выходнымі 31 снежня і 2 студзеня без адпрацоўкі ў іншыя дні.

Паводле інфармацыі аўтараў ініцыятывы, грамадзяне просяць урад зрабіць 31 снежня, 1 і 2 студзеня выходнымі днямі без пераносаў, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Праект прадугледжвае ўвядзенне выходных не толькі ў бягучым годзе, але і на перспектыву.

Пад прапановай ўжо падпісаліся крыху больш за тры тысячы чалавек.

У пачатку кастрычніка быў апублікаваны графік пераносу рабочых дзён у 2020 годзе. Так, у студзені беларусаў чакаюць дзве працоўныя суботы: 4 студзеня — за 2 студзеня і 11 студзеня — за 6 студзеня. Яшчэ адна працоўная субота прызначаная на 4 красавіка — за 27 красавіка.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!