Ціханоўская павіншавала праваслаўных беларусаў з Калядамі

Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Калядамі. Сваё віншаванне яна таксама адрасавала праваслаўным усяго свету. Яна адзначыў, што ў Каляды святкуецца нараджэнне надзеі і веры.


Ціханоўская згадала, што праваслаўныя Беларусі ў апошнія месяцы пакутавалі ад беззаконня. Яна выказала ўпэўненасць, што наступнае Раство пройдзе ўжо ў краіне, дзе такое немагчыма, перадае яе словы REFORM.by.

«Я веру, што наступныя Каляды мы сустрэнем у такой Беларусі, дзе ўсё гэта будзе немагчыма», — гаворыцца ў віншаванні.

«Царква заўсёды павінна заставацца месцам, якое натхняе, гуртуе і падтрымлівае людзей незалежна ад іх веравызнання. А малітвы заўсёды павінны казаць аб міры і любові», — дадала Ціханоўская.

Яна заклікала ў малітвах падтрымліваць усіх, бо гэта і ёсць пачатак мірнага дыялогу.

«Сваёй малітвай сёння вы можаце падтрымаць блізкіх і паплечнікаў. У малітве вы можаце закрануць усіх, хто апынуўся ў бальніцы або турме толькі за веру ў лепшую будучыню сваёй краіны. У малітве вы можаце падтрымаць нават тых, чые ўчынкі не ўхваляеце. Бо гэта і ёсць пачатак мірнага дыялогу, які так важны для ўсіх нас», — гаворыцца ў віншаванні.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: