Ціханоўская: прысуд лекару і журналістцы — доказ таго, што для рэжыму праўда стала злачынствам

Былая кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі выказалася з нагоды прысуду па справе Кацярыны Барысевіч і Арцёма Сарокіна.
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

— Прысуд Арцёму Сарокіну і Кацярыне Барысевіч — доказ не іх віны, а таго, што для рэжыму праўда стала  злачынствам, якое крымінальна караецца,мяркуе Святлана Ціханоўская. — І за гэтую праўду Кацярыну адправілі ў калонію на паўгода, а Арцёма — на два гады з адтэрміноўкай у год. І дадалі велізарныя штрафы.

Спыніць гэты страшны палітычны і прававы крызіс можа толькі сыход Лукашэнкі і новыя сумленныя выбары. І мы дакладна ведаем, што пасля яго сыходу ўсе асуджаныя па палітычных матывах будуць рэабілітаваныя, таму што яны — нашы Героі Перамен.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: