Ціханоўская расказала, колькі заяў за катаванні ў Беларусі падалі ў рамках універсальнай юрысдыкцыі

«Беспакаранасці ў Беларусі ўжо ніколі не будзе». Так Святлана Ціханоўская пракаментавала навіну пра запуск у Германіі расследавання супраць злачынстваў беларускага рэжыму.


Ціханоўская паведаміла, што 17 чалавек ужо падалі ў Літве дакументы на расследаванне катаванняў, ужытых да іх беларускімі сілавікамі. На чарзе яшчэ 30 заяў, якія пададуць у Літве, Польшчы і Чэхіі.

У снежні літоўская пракуратура завяла справу паводле ўніверсальнай юрысдыкцыі за збіццё Максіма Харошына.

Сёння стала вядома, што чатыры нямецкія адвакаты звярнуліся ў Федэральную пракуратуру ў Карлсруэ ў сувязі з прымяненнем гвалту да мірных жыхароў Беларусі падчас мірных пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года. Ад імя пацярпелых ад катаванняў беларусаў яны заявілі ў пракуратуру аб злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых Лукашэнкам.

Універсальная крымінальная юрысдыкцыя дазваляе пераследаваць найцяжэйшыя злачынствы незалежна ад грамадзянства пацярпелых і падазраваных, месца злачынства і наяўнасці пакарання ў законах той краіны, дзе ўчыненае злачынства.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: