Ціханоўскі: Хлусня, гвалт, беззаконне прывядуць да ўзнікнення партызан

Блогер Сяргей Ціханоўскі, які знаходзіцца ў СІЗА ў Жодзіна дзясяты месяц, даслаў ліст журналісту TUT.BY, у якім пракаментаваў суды над журналістамі, блогерамі і актывістамі.
— Я бачу ў навінах прысуды судоў па блогерах, актывістах і журналістах. Хлусня і несправядлівасць спараджаюць узлаванасць і негатыў. Незразумела, на што спадзяюцца ўлады, бо ў сярэднім прысуды па 3 гады, і праз пару гадоў сотні нявінна асуджаных выйдуць на волю. Усе іх гісторыі зноў будуць агучаны. І калі на фоне гэтых прысудаў не з'явяцца новыя Аўтуховічы, то частка з гэтых асуджаных потым стане сама Аўтуховічамі, — піша Ціханоўскі.

У лісце блогер нагадвае, што беларусы — нашчадкі партызан, і мяркуе, што партызанскі рух у Беларусі зноў можа адрадзіцца.

 Мала хто памятае пра беларускіх партызан у 17-м стагоддзі, якія змагаліся супраць Расійскай імперыі. Тады беларусаў падманулі: іх рабавалі, жанчын гвалтавалі, а мужчын секлі. Хлусня, гвалт, беззаконне і цяпер прывядуць да ўзнікнення партызан, якія будуць здзяйсняць дыверсіі і змагацца з беззаконнем. У беларусаў вялікі запыт на справядлівасць і яна рана ці позна пераможа. <...> Бо калі закону няма, а ёсць беззаконне, калі судоў няма, а ёсць судзілішчы, калі аб'ектыўных СМІ няма, а ёсць прапаганда і хлусня, калі свабоды выказвання меркаванняў няма, а ёсць рэпрэсіі і гвалт, то дзяржава разбурыла сама сябе. Веру ў перамены да лепшага ў Беларусі, — напісаў блогер.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: