Ціхары знішчаюць 13-павярховы БЧБ-сцяг са стужак на доме на вуліцы Аэрадромнай (відэа)

Проста цяпер невядомыя знішчаюць агромны БЧБ-сцяг на высотцы ў квартале "Мінск-Свет". Сцяг зроблены з 500 стужак замест іншага, які такія ж невядомыя злодзеі скралі раней, перадае ў фэйсбуку Еўрарадыё.
Фота @motolkohelp

Фота @motolkohelp



Фота @motolkohelp

Адзін з мясцовых жыхароў напісаў, што ўчора днём па кватэрах хадзілі людзі ў форме, прасілі па-добраму зняць крэатыўную інсталяцыю на балконах. Сёння ў 05:40 спрацавала пажарная сігналізацыя. Аказалася — перарэзана на 18 паверсе. Камеры, натуральна, нічога не бачылі. 

Відэа знішчэння сцяга са стужак апублікаваў тэлеграм-канал NEXTA.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: