Цяпер без спонсараў? Мінспорта прапануе абавязаць спартсменаў выкарыстоўваць толькі дзяржсімволіку

Міністэрства спорту і турызму вынесла на грамадскае абмеркаванне праект змяненняў у Працоўны кодэкс і закон «Аб фізічнай культуры і спорце». Яно праходзіць на прававым форуме да 11 ліпеня.


Праектам прапануецца ўдакладніць тэрміналогію, увесці акрэдытацыю на дзейнасць у сферы фізкультуры і спорту, скарэктаваць паўнамоцтвы і абавязкі федэрацый, паведамляе REFORM.by.

Таксама закон аб спорце прапануецца дапоўніць абавязкамі для спартсменаў і трэнераў:

  • выкарыстоўваць падчас правядзення спартыўных спаборніцтваў толькі дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, сімволіку, прадугледжаную Палажэннем аб правядзенні (рэгламентам правядзення) спартыўнага спаборніцтва;
  • ведаць тэкст Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь;
  • прымаць меры па прадухіленні незаконнага ўплыву на ўдзельнікаў і арганізатараў спаборніцтваў.

Акрамя таго, для спартсменаў прапануецца ўвесці патрабаванне прадастаўляць інфармацыю пра сваё месцазнаходжанне ў мэтах допінг-кантролю і выконваць санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні, праходзіць медагляды.

Калі спартсмены падчас правядзення спаборніцтваў будуць выкарыстоўваць «толькі» дзяржсімволіку — як быць са спонсарамі, чый лагатып размяшчаецца на форме? Іх лагатыпы не з'яўляюцца дзяржаўнай сімволікай, а значыць, яны будуць пад забаронай? Хто будзе згодны спансіраваць каманду на такіх умовах?



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: