Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Цяпер і Давыдзька на плоце (абноўлена)

У Мінску з'явіліся выявы кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі ў выглядзе тэлепузіка.


Выявы з'явіліся ў розных месцах Менску, у тым ліку на фоне будынку Белтэлерадыёкампаніі, паведамляе сайт belaruspartisan.org.

Аўтары гэтых вулічных партрэтаў называюць іх адказам на прапагандысцкую кампанію на беларускім тэлебачанні, накіраваную супраць іншадумцаў, якім не даецца слова, не даецца магчымасць запярэчыць.

Прапанова Давыдзькі забараніць каментары да навінаў у інтэрнэце, на думку аўтараў партрэтаў, з'яўляецца красамоўным прыкладам такога падыходу.

«Уласна, сам Давыдзька гэта ўжо практыкуе — напрыклад, фільм „Белы легіён чорных душ“ на YouTube нельга пракаментаваць, опцыя адключаная. Прапаганда не трывае зваротнай сувязі, яна не прадугледжвае пярэчанняў. Наце — ешце, і ўсё. Мы з гэтым не хочам мірыцца. У рэшце рэшт, канстытуцыя нашай краіны гарантуе свабоду разнастайнасці меркаванняў», — кажуць вулічныя мастакі.

«Тэлепузікі — істоты без характару і ўчынкаў, яны не з'яўляюцца самастойнымі, усе іх дзеянні падпарадкаваныя жорсткаму кантролю нейкага голасу звыш. Замест сэрца ў іх тэлевізар. Гэтыя характарыстыкі таксама паўплывалі на выбар вобразу для партрэта», — тлумачаць мастакі.

Графіці з Генадзем Давыдзькам з'явіліся ў розных месцах Мінску, у тым ліку на фоне будынку Белтэлерадыёкампаніі, паведаміў Signal project у Фэйсбуку.

Выяву кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі ў выглядзе тэлепузіка прыбралі з плоту Белдзяржтэлерадыёкампаніі ўжо апоўдні.


svaboda.org


Каментаваць