Цяпер канчаткова. Мінскія ўлады адмовілі арганізатарам правядзення Дня Волі

Мінгарвыканкам адхіліў заяўку арганізатараў правядзення Дня волі, распавёў TUT.BY лідар Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.
У адказе Мінгарвыканкама ўказана некалькі прычын для адмовы. Напрыклад, сказана, што абраны арганізатарамі маршрут не адпавядае патрабаванням закону. Хоць маршрут раней ужо выкарыстоўваўся на Дзень Волі: шэсце ад перасячэння праспекта Незалежнасці з вуліцай Янкі Купалы да пл. Парыжскай камуны, 1, мітынг на пляцоўцы перад Оперным тэатрам.

Акрамя таго, гарадскія ўлады спасылаюцца на тое, што ў арганізатараў ёсць дамова толькі з хуткай дапамогай, але няма дамовы з міліцыяй і камунальнікамі. Без гэтых дамоў горад не можа ўзгадніць мерапрыемства. Дамова з хуткай у арганізатараў была яшчэ ў пачатку сакавіка.

Напярэдадні стала вядома, што міліцыя адмовілася заключаць дамову з арганізатарамі на ахову грамадскага парадку падчас мерапрыемства. Прычынамі адмовы ў адказе за подпісам начальніка ГУУС сталіцы Міхаіла Грыба пазначаны каронавірус, маршрут, які выбралі арганізатары шэсця, і апублікаваныя ў розных тэлеграм-каналах заклікі да правядзення несанкцыянаваных акцый, у тым ліку экстрэмісцкага характару.

У Мінгарвыканкаме таксама мяркуюць, што арганізатары парушылі закон, абвясціўшы ў СМІ маршрут і дату мерапрыемства да атрымання адказу ад выканкама.

— Адказ Мінгарвыканкама не вызначаецца арыгінальнасцю. Дзейнічаючы відавочна ўзгоднена з гарадскім Упраўленнем міліцыі, яны маглі б спыніцца на адным пункце і адмовіць арганізатарам мерапрыемства з-за адсутнасці дамоў з міліцыяй і камунальнікамі. Але аднак яны вырашылі знайсці яшчэ кучу пацверджанняў свайму рашэнню, у прыватнасці, спаслаўшыся на сітуацыю з каронавірусам. Тут можна падкрэсліць, што для правядзення дзяржаўных мерапрыемстваў, і нават у закрытых памяшканнях, гэта не з'яўляецца праблемай. Спасылка [у адказе выканкама] на неаднаразовае нібыта парушэнне заяўнікамі «Закона аб масавых мерапрыемствах», які забараняе публікацыю, разгалошванне даты, месца і часу мерапрыемства да атрымання дазволу, выглядае абсурдна, таму што гэта была наша прынцыповая пазіцыя — не выдаваць і не агучваць такія звесткі. Наўрад ці Цуран зможа знайсці хоць адну публікацыю, дзе гэтыя даныя ёсць. Ну, напэўна, акрамя слоў кіраўніка КДБ Церцеля, дзе такія даныя агучваліся. Таму гэты адказ выканкама выглядае як бяздумнае капіраванне іншых адказаў з адмовамі, нават без вычытвання зместу, — сказаў адзін з арганізатараў Юрась Губарэвіч.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: