Цяпер афіцыйна: хуткая ў Мінску павінна прыязджаць не пазней як праз 20 хвілін

Брыгада хуткай дапамогі ў Мінску і іншых гарадах па экстраным выкліку павінна прыбываць не пазней за 20 хвілін з моманту рэгістрацыі звароту. Дадзеная норма прадугледжана інструкцыяй аб парадку арганізацыі дзейнасці службы хуткай медыцынскай дапамогі, зацверджанай пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 4 студзеня 2020 года №2, якая 12 лютага афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У іншых населеных пунктах Беларусі час чакання брыгады хуткай дапамогі па экстраным выкліку не павінен перавышаць 35 хвілін.

У выпадку неадкладнага выкліку ў горадзе медыкі павінны прыбыць на месца не пазней 75 хвілін, у іншых населеных пунктах — не пазней за 90 хвілін. У выпадках, калі патрабуецца транспарціроўка пацыента або канстатацыя факту смерці, час чакання складзе не больш за 135 хвілін у горадзе і 150 хвілін у іншых населеных пунктах. Пры гэтым калі выклік аб канстатацыі факту смерці паступае ад аператыўна-дзяжурнай службы органаў унутраных спраў, медыкі павінны прыбыць на месца не пазней 75 хвілін у горадзе і 90 хвілін — у іншых населеных пунктах.

Таксама ў інструкцыі вызначаны структура, задачы і рэжымы працы, парадак дзейнасці службы і іншыя важныя складнікі функцыянавання службы хуткай меддапамогі.

Пастанова ўступіла ў сілу з 12 лютага пасля афіцыйнага апублікавання.

minsknews.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: