Цяпер ва ўсім Мінску зноў можна піць ваду з кранаў

У Заводскім, Кастрычніцкім і Ленінскім раёнах зноў можна піць з кранаў, паведамляе санэпідслужба.

Санэпідслужба Мінска зноў ацаніла якасць водаправоднай вады ў Заводскім, Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах, паведамляе «Мінск-Навіны».

«У ходзе правядзення лабараторных даследаванняў пітной вады назіраецца стабілізацыя якасці вады па доследных арганалептычных і хімічных паказчыках. Па мікрабіялагічных паказчыках вынікі доследных спроб таксама адпавядаюць паказчыкам бяспекі, устаноўленым гігіенічным нарматывам. Улічваючы пададзенае вышэй, вада можа быць выкарыстана ў пітных мэтах», — гаворыцца ў паведамленні Telegram-канала «Мінск. Афіцыйна».

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: