Каронавірус у Беларусі: лічбы і факты

Па звестках Міністэрства аховы здароўя, на 3 жніўня зарэгістравана 68 166 (+99) станоўчых тэстаў на COVID-19. Усяго праведзена 1 323 814 тэстаў. Выздаравелі і выпісаныя — 62 943 62 896 (+47) пацыента. Памёр 571 (+4) чалавек.


Што такое COVID-19?

COVID-19 з'яўляецца інфекцыйным захворваннем, выкліканым самым апошнім выяўленым каронавірусам. Гэты новы вірус і хвароба былі невядомыя да пачатку ўспышкі ў кітайскім горадзе Ухань у снежні 2019 года.

Якія сімптомы COVID-19?

Найбольш распаўсюджанымі сімптомамі COVID-19 з'яўляюцца:
  • ліхаманка,
  • стомленасць
  • сухі кашаль
  • цяжкасці з дыханнем
У некаторых пацыентаў могуць быць насмарк, страта нюху, боль у горле або дыярэя. Гэтыя сімптомы звычайна слаба выяўленыя і пачынаюцца паступова. Некаторыя людзі заражаюцца, але не праяўляюць ніякіх сімптомаў і не адчуваюць сябе дрэнна. Большасць людзей (каля 80%) ачуняюць без неабходнасці спецыяльнага лячэння.

Прыблізна 1 з кожных 6 чалавек з COVID-19 сур'ёзна хварэе і ў яго ўзнікаюць праблемы з дыханнем. Пажылыя людзі і тыя, у каго ёсць сур'ёзныя праблемы са здароўем, такія як высокі крывяны ціск, хваробы сэрца ці дыябет, больш схільныя да развіцця сур'ёзных захворванняў. Людзі з ліхаманкай, кашлем і задышкай павінны звяртацца па медыцынскую дапамогу.
Чытайце таксама:

Якая тэмпература лічыцца нормай, а якая трывожным сімптомам?



Як распаўсюджваецца COVID-19?

Людзі могуць заразіцца COVID-19 ад іншых людзей, у якіх ёсць вірус. Хвароба можа перадавацца ад чалавека да чалавека паветрана-кропельным шляхам. Вось чаму важна трымацца на адлегласці больш 1 метра ад хворага чалавека. Пры гэтым варта ўлічваць, што заражаныя на каронавірус могуць хварэць без сімптомаў, але пры гэтым з'яўляцца пераносчыкамі віруса.

Як абараніцца ад COVID-19?

Вы можаце знізіць рызыку заражэння або распаўсюджвання COVID-19, прыняўшы некаторыя простыя меры засцярогі:

Рэгулярна і старанна мыйце рукі вадой з мылам. Калі няма магчымасці вымыць рукі — карыстайцеся спіртавой сурвэткай ці санітайзэрам.

Выконвайце дыстанцыю не менш за 1 метра паміж вамі і ўсімі, хто кашляе ці чхае.

Не дакранайцеся да твару, асабліва да вачэй, носа ці рота.

Пераканайцеся, што вы і навакольныя вас людзі выконваюць правілы гігіены дыхання. Гэта азначае закрываць рот і нос сагнутым локцем або тканінай, калі кашляеце або чхаеце.

Заставайцеся дома, калі дрэнна сябе адчуваеце. Калі ў вас падвышаная тэмпература, кашаль і задышка, звярніцеся за медыцынскай дапамогай.

Па магчымасці пазбягайце наведвання публічных месцаў, асабліва калі вы пажылы чалавек ці ў вас дыябет, хвароба сэрца або лёгкіх.

Ці эфектыўныя антыбіётыкі для прафілактыкі або лячэння COVID-19?
Антыбіётыкі не працуюць супраць вірусаў, яны працуюць толькі супраць бактэрыяльных інфекцый. COVID-19 выкліканы вірусам, таму антыбіётыкі не працуюць.

Ці можа распырскванне алкаголю або хлору па ўсім целе забіць каронавірус?

Не. Распыленне алкаголю або хлору па ўсім целе не заб'е вірусы, якія ўжо праніклі ў ваша цела. Распыленне такіх рэчываў можа быць шкодным для адзення або слізістых абалонак (гэта значыць вачэй, рота). Спірт і хлор могуць быць карысныя для дэзынфекцыі паверхняў, але іх неабходна выкарыстоўваць згодна з адпаведным рэкамендацый.

Ці ёсць вакцына або лекі для лячэння COVID-19?

Яшчэ няма. На сённяшні дзень не існуе вакцыны і спецыяльных супрацьвірусных прэпаратаў для прафілактыкі або лячэння COVID-2019. Тым не менш, хворыя павінны атрымаць дапамогу для палягчэння сімптомаў. Людзі з сур'ёзнымі захворваннямі павінны быць шпіталізаваныя.

Магчымыя вакцыны і некаторыя спецыфічныя лекі яшчэ даследуюцца. Яны праходзяць выпрабаванні ў клініках. СААЗ каардынуе намаганні па распрацоўцы вакцын і лекаў для прафілактыкі і лячэння COVID-19.

Ці павінен я насіць маску, каб абараніць сябе?
СААЗ рэкамендуе насіць маску, толькі калі ў вас ёсць сімптомы COVID-19 (ліхаманка, кашаль, насмарк) або калі вы даглядаеце за кімсьці, у каго можа быць COVID-19. Аднаразовая маска можа быць выкарыстана толькі адзін раз.

Як правільна выкарыстоўваць маску?

  • Перад тым, як узяць маску, вымыйце рукі вадой з мылам ці апрацуйце іх спіртавой сурвэткай ці санітайзерам.
  • Паглядзіце, ці няма на масцы пашкоджанняў.
  • Пераканайцеся, што адпаведны бок маскі звернуты вонкі (каляровы бок).
  • Прыкладзіце маску да твару. Сцісніце металічную паласу ці цвёрды край маскі, каб яна адпавядала форме вашага носа.
  • Пацягніце маску ўніз, каб яна закрыла рот і падбародак.
  • Маску можна выкарыстоўваць да дзвюх гадзін. Пасля выкарыстання здыміце маску, не датыкаючыся ёй да твару і вопратцы.
  • Апрацуйце рукі.

Які інкубацыйны перыяд для COVID-19?

«Інкубацыйны перыяд» — гэта час паміж заражэннем вірусам і з'яўленнем сімптомаў захворвання. Звычайна інкубацыйны перыяд для COVID-19 цягнецца ад 1 да 14 дзён, часцей за ўсё каля пяці дзён.

Чытайце таксама:

Як справіцца са страхамі падчас каронавіруса

Ці можа каронавірус распаўсюджвацца праз манеты і банкноты?

Няма доказаў, якія пацвярджаюць або аспрэчваюць, што вірус COVID-19 можа перадавацца праз манеты або банкноты. Тым не менш, кроплі з дыхальных шляхоў заражанага чалавека могуць забруджваць іх і захоўвацца на паверхні. Рэгулярна і старанна мыйце рукі пасля таго, як дакранецеся да любой часта датыкальнай паверхні, у тым ліку манет або банкнот. Не дакранайцеся да вачэй, рота і носа, калі рукі не ачышчаны.

Як бяспечна набываць прадукты падчас эпідэміі каронавірусу?

У краме трымайцеся на адлегласці не менш 1 метра ад іншых пакупнікоў. Не дакранайцеся да вачэй, рота і носа. Калі магчыма, перад пакупкамі прадэзынфікуйце ручкі прадуктовых калясак або кошыкаў. Па вяртанні дадому старанна вымыйце рукі, а таксама пасля апрацоўкі набытых прадуктаў. Пакуль няма пацверджаных выпадкаў, калі COVID-19 перадаваўся праз ежу ці харчовую ўпакоўку.


Ці магу я заразіцца COVID-19 ад майго хатняга гадаванца?

Паводле СААЗ, вядомыя выпадкі заражэння каронавірусам хатніх гадаванцаў пацыентаў з COVID-19. Але няма дастатковых доказаў таго, што жывёлы могуць распаўсюджваць хваробу.

Карысныя спасылкі







Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: