Цукерберг: Facebook адмовіцца ад захоўвання дадзеных у краінах, дзе парушаюцца правы чалавека

Кампанія Facebook вырашыла адмовіцца ад ад захоўвання канфідэнцыйных карыстацкіх дадзеных на тэрыторыі краін, якія парушаюць правы чалавека. Пра гэта заявіў заснавальнік Facebook Марк Цукерберг.
PA IMAGES/TASS

PA IMAGES/TASS

«Мы не будзем захоўваць канфідэнцыйныя дадзеныя ў краінах, дзе слаба выконваюцца правы чалавека, такія як недатыкальнасць прыватнага жыцця і свабода выказвання меркаванняў, каб абараніць дадзеныя ад несанкцыянаванага доступу», — напісаў ён.

Цукерберг адзначыў, што кампанія гатовая да таго, што гэта можа прывесці да блакавання Facebook у некаторых краінах.

Акрамя таго, ён абвясціў аб увядзенні скразнога шыфравання на ўсіх платформах сацсеткі: «Я веру, што зносіны ўсё больш будуць перамяшчацца ў бок прыватных, зашыфраваных сэрвісаў, дзе людзі могуць быць упэўненыя: тое, што яны кажуць адзін аднаму, застаецца ў бяспецы. Гэта будучыня, якую, я спадзяюся, мы дапаможам ажыццявіць».


Паводле newtimes.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: