Цукерберг выказаўся супраць кітайскай мадэлі рэгулявання інтэрнэту

Распаўсюджванне такой мадэлі, на думку кіраўніка Facebook, «сапраўды небяспечна».
Марк Цукерберг. © AP Photo/Andrew Harnik

Марк Цукерберг. © AP Photo/Andrew Harnik

Кіраўнік кампаніі Facebook Марк Цукерберг правёў у панядзелак онлайн-дыскусію з еўракамісарам па пытаннях унутранага рынку Цьеры Брэтанам, падчас якой назваў распаўсюджванне рэгулявання інтэрнэту па кітайскім узоры небяспечным.

«Гэта [распаўсюджванне кітайскай мадэлі рэгулявання Сеткі] сапраўды небяспечна. Я занепакоены тым, што такая мадэль распаўсюджваецца на іншыя краіны», — прыводзіць словы Цукерберга газета Politico.

Кіраўнік Facebook заявіў, што заходнія дэмакратыі могуць супрацьпаставіць КНР наяўную ў іх «выразную нарматыўную базу [рэгулявання інтэрнэт-прасторы]». Ён таксама выказаў меркаванне, што пытанне аб тым, якая з мадэляў апынецца больш эфектыўнай і «пераможа ва ўсім свеце», будзе вырашана на працягу бліжэйшых 5-10 гадоў. Цукерберг дадаў, што выступае за больш цеснае супрацоўніцтва з еўрапейскімі дэмакратычнымі інстытутамі па гэтым пытанні.


Паводле tass.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: