Цукеркі з “Вершніцай” выпусціла да 8 сакавіка крама symbal.by

Цяпер улладальнікі крамы плануюць зладзіць раздачу цукерак з “Пагоняй і “Вершніцай” на Дзень Волі.



Цукеркі з "Вершніцай" / svaboda.org


Адмыслова да 8 сакавіка было вырашана выпусціць цукеркі ў абгортцы з “Вершніцай” — прыдуманай паэтам і музыкам Алесем Плоткам “жаночай” версіяй герба “Пагоня”. Падобную акцыю крама ўжо ладзіла на 23 лтага, калі былі прэзентаваны цукеркі ў абгортцы з “Пагоняй”.

“Як і ў мінулы раз, пад абгорткай — звычайныя «сэрыйныя» цукеркі, «Алёнка» фабрыкі “Камунарка”,распавёў Радыё Свабода кіраўнік крамы Павел Белавус:

Цукеркі з "Пагоняй" / svaboda.org

“Закруцілі ў іншую абгортку, рабілі ўручную, нічога складанага тут няма. Гэта ініцыятыва дзяўчыны, якая ў нас гандлюе. У нас так мала добрых пачуццяў апошнім часам, таму няма нічога дрэннага ў тым, каб у гэты дзень надагаць жанчынам, што яны прыгожыя і што іх любяць.

Думаю, што ў Беларусі ніхто не адзначае 8 Сакавіка як свята камунізма ці фемінізма. Гэта дзень, калі жанчын віншуюць і дораць ім кветкі. Не трэба быць зацятымі кансэрватарамі, якія не ўспрымаюць ніякіх святаў, акрамя 25 сакавіка і Дня вайсковай славы. Трэба жыць у тым асяроддзі, што склалася, і прывучаць яго да беларускіх каштоўнасцяў. Можна пераасэнсоўваць такія святы, як 8 сакавіка, — і дадаваць у іх нацыянальны кантэкст”, — лічыць Павел.

Даведка

На 25 сакавіка Павел Белавус з паплечнікамі хацелі зладзіць у Палацы спорту сапраўдны фестываль, але ўлады яго не дазволілі праводзіць “праз уцечку этыленгліколя”.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: