ЦВК: Лідзія Ярмошына не будзе назіральніцай на выбарах у Грузіі

Старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына не едзе назіраць за выбарамі ў Грузіі і не планавала гэтага рабіць, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у Цэнтрвыбаркаме ў аўторак.

«На самой справе назіральнікамі на гэтыя муніцыпальныя выбары едуць двое супрацоўнікаў апарата камісіі. Інфармацыя недакладная, яна не адпавядае рэчаіснасці. Лідзія Міхайлаўна нікуды не едзе і нават не планавала», — заявілі ў ЦВК.

Там выказалі здагадку, што недакладная інфармацыя з'явілася «праз наўмысную або неспадзяваную інтэрпрэтацыю звестак, якія былі размешчаныя на сайце ЦВК Грузіі».

У беларускім Цэнтрвыбаркаме таксама звярнулі ўвагу, што акрэдытацыя прайшла амаль тры тыдні таму і што практыка ўзаемнага накіравання прадстаўнікоў ЦВК на выбары адно да аднаго з'яўляецца звычайнай справай.

Раней СМІ паведамілі, што Ярмошына будзе незалежнай назіральніцай на муніцыпальных выбарах у Грузіі.

Выбары ў Грузіі пройдуць 2 кастрычніка.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: