Лекцыя уключае ў сябе тры асноўныя часткі:
— агляд гістарычнага развіцця пісьмовых адміністрацыйных і
літаратурных моваў у дасучасных шматмоўных дзяржавах — Вялікім
Княстве Літоўскім і Каралеўстве Шатландыі, з іх наступнай функцыянальнай дыялектызацыяй у стасунку да дамінуючых блізка-роднасных моваў, польскай ды расейскай у выпадку беларусаў і ангельскай у
выпадку шатландцаў (як і спадарожнымі ідэалагічна зараджанымі дэбатамі наконт іх статусу як незалежных моваў). Вызначэнне пэўных агульных рысаў у дачыненні да функцыяў і сацыяльных ацэнак
стылістычнага мноства размоўных варыянтаў, якія паўсталі ў выніку лінгвістычнага збліжэння.
— аналіз пэўных агульных тэндэнцыяў у развіцці сучаснай пісьмовай
беларускай і шатладскай мовы. У прыватнасці, іх выбітнай ролі ў літаратурным ды культурным жыцці разам з пераважна сымвалічным альбо фармальным выкарыстаннем у грамадскай сферы. Вызначэнне праблемаў
у развіцці адзіных пісьмовых стандартаў, а таксама пэўных падабенстваў адносна неадназначнай, амбівалентнай ролі беларускай і шатландскай моваў як маркераў нацыянальнай тоеснасці
— пазначэнне пэўных паралеляў ў выніках нядаўніх нацыянальных
даследаванняў па выкарыстанні моваў, адносінах да мовы і перавагах моўнай палітыкі, уключна з даследаваннем, праведзеным у 2010 годзе ўрадам Шатландыі «Грамадскае стаўленне да шатландскай мовы», і вынікамі перапісу насельніцтва Шатландыі з 2011 года, гэтаксама як даследаваннямі,
праведзенымі на Беларусі ў 2009, 2010 і 2012 гадах даследчымі агенцтвамі НОВАК ды НІСЭПД.
На думку амерыканскага славіста, такі аналіз падабенстваў і розніцаў ў сучасным становішчы беларускай і шатландскай моваў прыводзіць да цікавых высноваў, якія маглі б быць карыснымі для
прыхільнікаў беларускай мовы і іх шатландскіх партнёраў пры распрацоўцы на будучыню эфектыўных стратэгіяў моўнага мэнэджменту.
Лекцыя «Амбівалентныя нацыянальныя мовы: чым беларуская падобная да
шатландскай» адбудзецца 27 жніўня ў Галерэі Ў. Пачатак а 18.30. Уваход
свабодны!