Чыноўнікі — змагарам з беззаконнем у справе АЧС: Вы ўсё адно нічога не даб'ецеся

Прадстаўнікі бярозаўскіх раённых уладаў падманулі мясцовых жыхароў, заявіўшы, што пытанне вылучэння пяцікіламетровых зонаў ад свінакомплексаў, на тэрыторыі якіх забароненае гадаванне свінняў, знаходзіцца не ў іх кампетэнцыі.



У сувязі з гэтым бярозаўцы былі змушаныя звярнуцца ў Дэпартамент ветэрынарнага нагляду Мінсяльгасхарчу. Пад зваротам падпісаліся 583 чалавекі. Аднак у Дэпартаменце адказалі, што 5-кіламетровыя зоны вылучаюцца мясцовымі райваканкамі на падставе ландшафту, размешчанасці гаспадарак і эпізаатычнай абстаноўкі. "Нас падманулі, увялі ў зман", — кажа ініцыятар звароту Аляксандр Аліхвер.

Нягледзячы на гэта, паводле яго словаў, прадстаўнік упраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкаму Аляксей Жолцікаў у вуснай гутарцы паўторна заявіў актывістам, што пяцікіламетровыя зоны не ў кампетэнцыі раённых уладаў. Калі ж яму заявілі, што у Мінсяльгасхарчу кажуць адваротнае, чыноўнік сказаў: "Вы ўсё адно нічога не даб'ецеся!"

Аляксандр Аліхвер не збіраецца пакідаць гэтую справу проста так. "Улады пакінулі дзве свінафермы, а ў 17 вёсках сялянскіх свінняў павыразалі. Гэта наўпрост супярэчыць Канстытуцыі, паводле якой дзяржаўнай маёмасць і прыватная роўныя. Тут жа чыноўнікі сабраліся і ўсё вырашылі, а людзей паставілі ўжо перад фактам", — дадаў ён.

Прэсавая служба БХД

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: