
прэс-сакратар Мінабароны Уладзімір Макараў, з фразы якога пра Кубэ ўусё і пачалося...
Ва ўсёй гэтай сітуацыі Антона Матольку цікавіў адзін момант: Ці з'яўляецца падобная пазіцыя, згодна якой праціўнікі парадаў у цэнтры Мінску — нашчадкі Кубэ, асабістай думкай палкоўніка Макарава альбо гэта прынцыповая пазіцыя Мінабароны. Уцямнага адказу блогер так і не атрымаў.
У адказе з Мінабароны ідзецца пра тое, што рэпліка пра Кубэ «вырваная з кантэксту» і блытаніна пачалася праз незалежныя СМІ. Аказваецца, была праведзеная цэлая экспертыза, якая вывучала аўдыёзапіс Макарава, які акурат і разыйшоўся на цытаты.
Паводле палкоўніка Касінскага, чый подпіс стаіць пад адказам Матольку, з выступу Макарава «некаторымі СМІ вырваны асобныя фрагменты, якія вольна інтэрпрэтаваныя адпаведнымі аўтарамі».
«Прыведзеныя тэзісы не раскрываюць усе аспекты адказу на пытанне журналіста, таму прапаную азнаёміцца з размешчаным на інтэрнэт-партале Мінабароны 29 чэрвеня матэрыялам пад назвай «Інфармацыйныя акцыі, разгорнутыя „незалежнымі СМІ“, паказалі самае галоўнае — грамадзяне нашай краіны, у тым ліку тыя, хто мае ўласную думку наконт правядзення парадаў войскаў, былі і застаюцца патрыётамі сваёй краіны і ў прынцыпе не прымаюць ідэі радыкалаў», — падсумаваў Касінскі.
Перадгісторыю канфлікта, у якім замешаныя і Матолька, і Мінабароны, і Вільгельм Кубэ, і нават прыдарожны слуп, можна прачытаць тут.