Ну, нарэшце! Іскра высечаная! Мы зачапілі за жывое. Так падумаў, калі пабачыў, што ў «Новым часе» быў апублікаваны матэрыял у адказ на публікацыю «Нашай гісторыі» «Курапаты: на сёння вядома амаль усё». На жаль, расчараваўся.

У артыкуле Марата Гаравога няма нічога такога, што сведчыла б пра няўдаласць артыкула Сяргея Егарэйчанкі. Аўтар аспрэчвае другасныя моманты, прытым з не бясспрэчнымі аргументамі.

Спроба паставіць на адну дошку імёны, зафіксаваныя ў дакуменце, і імёны, некалі нібыта названыя п'яным энкавэдыстам, увогуле толькі ўсмешку выклікаюць.

А сам загаловак — чыста рытуальная дэкларацыя. Бо з тэксту зусім гэтага не вынікае.

Затое палітычны пасыл такой заявы — “На жаль, мы вельмі мала ведаем пра Курапаты” — для мяне сумнеўны. Маўляў, “трэба яшчэ разабрацца” і “хто яго ведае”. Такімі ж аргументамі аперуюць тыя сілы, якія хацелі б, каб Курапаты былі забытыя.

Насамрэч, пра Курапаты гісторыкі — і следчыя пракуратуры — ведаюць ужо многае, амаль усё. Калі расстрэльвалі, як расстрэльвалі і нават прыблізную лічбу пахаваных там. Застаецца толькі пайменна назваць імёны расстраляных. І звесткі пра гэта ў архівах таксама ёсць. Трэба толькі палітычная воля, каб яны былі апублікаваныя. І, спадзяёмся, што гэтая кропка хутка будзе пастаўленая.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: