Чалавецтва вычарпала гадавую норму рэсурсаў планеты

З сярэдзіны сямідзесятых гадоў мінулага стагоддзя даследчыкі разлічваюць аб'ёмы спажывання біярэсурсаў і суадносяць іх са здольнасцю экасістэм аднаўляцца.

Аральскае мора. Фота kavkaznews.az 

У 2019 годзе чалавецтва зрасходавала ўмоўны запас аднаўляльных прыродных рэсурсаў, якія могуць аднавіцца за год, і з 29 ліпеня жыве ў экалагічны крэдыт. Такія дадзеныя прыводзіць міжнародная арганізацыя "Глабальная сетка экалагічнага следу" (Global Footprint Network, GFN). Каб вызначыць сярэдні паказчык дня экакрэдыту для планеты, даследчыкі GFN вылічаюць аб'ёмы спажывання біярэсурсаў (вада, харчаванне, драўніна і г.д.) і суадносяць іх са здольнасцю экасістэм аднаўляцца.

У 2019 годзе дзень, калі сусветная эканоміка пачынае расходаваць рэсурсы планеты "ў крэдыт", наступіў на тры дні раней, чым у 2018 годзе. 

"Дату экалагічнага крэдыту" даследчыкі разлічваюць з пачатку 1970-х гадоў: тады ён якраз прыпадаў на канец снежня, да 1990 года ссунуўся на сярэдзіну кастрычніка, а да пачатку 2000-х — на пачатак верасня.



Засуха ў Германіі. Фота  www.dw.com


Такім чынам, штогод дзень экалагічнага крэдыту надыходзіць усё раней

Для забеспячэння патрэбаў у прыродных рэсурсах чалавецтву патрабуецца ўжо 1,75 планеты Зямля, адзначаюць эколагі. У розных краінах спажыванне аднаўляльных рэсурсаў на душу насельніцтва істотна адрозніваецца. Калі б усе спажывалі іх так, як жыхары Германіі, то чалавецтву спатрэбілася б ужо тры Зямлі, а калі б так, як амерыканцы, — то пяць планет.

Найбольш нерацыянальнае спажыванне рэсурсаў адзначаецца ў Катары (краіна пачынае расходаваць рэсурсы "ў крэдыт" ужо 11 лютага). Для параўнання: у Інданезіі, што найбольш эфектыўна выдаткоўвае рэсурсы, гэтая дата наступіць 18 снежня. Аднак і гэтая краіна спажывае больш, чым здольныя кампенсаваць экасістэмы.

Паводле www.dw.com


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: