Чалец страйкаму «Беларуськалія»: Нам пачаў дапамагаць прыватны бізнес

Паводле Аляксандра Курбана ў першай палове дня 28 кастрычніка да страйкоўцаў далучыліся яшчэ два работнікі прадпрыемства.

Страйк у Салігорску 17 жніўня


«Цяпер нас 48 — тых, хто страйкуе з патрабаваннем адстаўкі Лукашэнкі, вызвалення палітвязняў і правядзення новых выбараў. Адметна, што далучаюцца не толькі простыя шахцёры, але і работнікі наступнага ўзроўню, сёння далучыўся механік. Кажуць, саспелі, прыйшоў наш час, хочуць быць з намі разам», — сказаў Аляксандар Курбан Радыё Свабода.

Паводле яго, цяпер страйкоўцы «Беларуськалію» адчуваюць падтрымку не толькі калег-рабочых і валанцёрскіх арганізацый, але ўжо і прыватнага бізнесу. «Падтрымка павялічваецца з усіх бакоў», — сказаў Аляксандар Курбан.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: