Чаму беларускім уладам варта баяцца «Маршу пустых рондаляў»

Падобна на тое, што Беларусь працягвае ісці па шляху, які ўжо прывёў да эканамічнай катастрофы адну вядомую ўсім краіну.

Фота: Знакаміты марш пустых рондаляў

Фота: Знакаміты марш пустых рондаляў


У нядзелю 6 лістапада Беларусь адзначае малавядомую дату — дзень ўстанаўлення дыпламатычных адносін з Аргенцінай. Гадавіна гэтай падзеі, бадай, не каштавала асобнага згадвання, калі б не сумны вопыт паўднёваамерыканскай краіны, якая на мяжы 20-га і 21-га стагоддзя сутыкнулася з наймагутнейшым эканамічным крызісам.

Спачатку эканамічная сітуацыя ў Аргенціне здавалася цалкам спрыяльнай. З пачатку 90-х з лёгкай рукі прэзідэнта краіны Карласа Менема актыўна прыцягваліся замежныя інвестыцыі (у асноўным, у банкаўскі і сыравінны сектар), забяспечвалася стабільнасць нацыянальнай валюты, курс якой быў прывязаны да даляра. Гэты перыяд нават назвалі аргентынскім эканамічным цудам, бо краіна развівалася, а даходы насельніцтва хутка раслі.

Праблемы пачаліся раптам, як гром сярод яснага неба. З-за глабальнага крызісу ўпалі цэны на сыравіну, што выклікала адток капіталу з краіны. Мясцовая прамысловасць пачала паступова губляць канкурэнтаздольнасць на знешніх рынках. Больш за тое, фінансавыя праблемы стаў выпрабоўваць «вялікі сусед» Аргентыны — Бразілія, у якой ў 1998 годзе здарылася дэвальвацыя. У выніку ў аргентынскім бюджэце ўтварылася вялікая дзірка.

Паменшыць бюджэтны дэфіцыт аргентынскія ўлады вырашылі з дапамогай крэдытаў — грошы бралі ў тым ліку і ў Міжнароднага валютнага фонду. Аргенціна пагашаць свае ранейшыя даўгі за кошт новых даўгоў — прычым, узятых пад больш высокія працэнты. З часам дзяржаўны доўг краіны вырас да рэкордных 132 мільярдаў даляраў! Спрабуючы залатаць бюджэтныя дзіркі і расплаціцца па даўгах, урад сур'ёзна павялічыў падаткі, што толькі пагоршыла сітуацыю.

У 2001 годзе МВФ адмовіўся выдаваць Аргентыне чарговы транш крэдыту, а ў краіне адбыўся найбуйнейшы ў гісторыі дэфолт. Гэта прывяло да сацыяльнага выбуху і масавых беспарадкаў з-за цяжкага эканамічнага становішча.


Паводле gazetaby.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: