Чаму не будзе параду 3 ліпеня? Адказвае Валерый Карбалевіч

Пра адсутнасць параду ў гэтым годзе пачалі гаварыць сёння, калі журналісты заўважылі, што ў ТБ-праграме на гэты дзень не запланавана адпаведнай трансляцыі.
Фота sn-plus.com

Фота sn-plus.com

— Упершыню з 1999 году ў Беларусі не будзе параду. Ні на Дзень Перамогі, ні на Дзень Незалежнасці 3 ліпеня, — піша Валерый Карбалевіч у сваім тэлеграм-канале. — Мінулым годам насуперак усяму свету, які бараніўся ад ковіду, парад дэманстратыўна правялі. А цяпер не. Чаму?

Мая версія палягае ў тым, што «змоўшчыкі» (Аляксандр Фядута, Юрась Зянковіч, Рыгор Костусеў) падчас сваіх онлайн-перамоваў ускосна, мімаходзь узгадвалі гэтую тэму.

У

 прыватнасці, Фядута казаў пра лёс прэзідэнта Егіпту Анвара Садата, якого забілі падчас параду ў 1981 годзе. А ў паведамленні расійскай ФСБ, якая актыўна садзейнічала выкрыццю «змовы», гаварылася, што пераварот збіраліся зладзіць ў Мінску 9 мая падчас параду Перамогі.

А Лукашэнка — вялізны перастрахоўшчык. Нікому нельга давяраць. А раптам камусьці прыйдзе ў галаву рэалізаваць падобны сцэнар?


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: