Чаму знак вайсковага палігона «Брестский» наблізілі да горада? Фотафакт

Знак вайсковага палігона «Брестский» наблізілі на 2 кіламетры да горада. А галоўны ўезд пашырылі. Дзеля гэтага павалілі дзясяткі дрэваў лесу, у якім палігон знаходзіцца.

Магчыма, гэта звязана з большай інтэнсіўнасцю вучэнняў і манёўраў апошніх гадоў, якія беларускія вайскоўцы праводзяць супольна з рознага кшталту расійскімі групоўкамі.

Шыльда-папярэджанне з боку Брэста. 

Галоўны ўезд і новае месца ўстаноўкі знака знаходзяцца на шашы Р94 “Брэст – мяжа з Польшчай – з’езд да мяжы з Украінай”. Металічная канструкцыя знака вышынёй каля 10 метраў і вагой каля тоны была вывернутая з зямлі і адвезеная да новага месца.

Уздоўж шашы былі абноўленыя і выстаўленыя на больш бачнае месца таблічкі, якія забараняюць уваход у зону абстрэлу. Такая шыльда з’явілася і з боку горада.


Дарогу да садовага таварыства перакрылі рвом і насыпам. Відавочна, заезд магчымы толькі з боку шашы на пасёлак Мухавец і Маларыту. Хоць часта ўладальнікі надзелаў паркуюць свае аўто ў лесе і ідуць туды пешу.
Валка лесу дзеля пашырэння галоўнага ўезду на палігон.

Вакол вайсковага палігона дзясяткі садова-агародных таварыстваў. Да Брэста лічаныя кіламетры. Раней казалі “Вайсковы палігон”, і мелася наўвазе “чацвёрты кіламетр шашы”, цяпер гэта будзе другі.

Частыя вучэнні, артылерыйская кананада і прыземныя палёты авіятэхнікі адбываюцца фактычна навідавоку гараджан. Таму любыя змены ў карыстанні палігонам займаюць увагу берасцейцаў, турбуюць іх. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: