Чарговы акт вандалізму ў Курапатах

Невядомыя вандалы надрапалі шасціканцовыя зоркі Давіда на мемарыяльнай шыльдзе, усталяванай на афіцыйным памятным знаку ў Курапатах. 

Пра гэта на сваёй старонцы ў фейсбуку распавяла адна з аўтараў афіцыйнага памятнага знаку Вольга Нячай.

«Ну что, господа националисты, коммунисты, фашисты, экстремисты и прочие РНЕшники... Чьих рук дело?
p.s. Господа правоохранители, вы там за повязанный шарфик административку заводите, может как-то и тут неплохо было бы? А внутренний посыл сообщения так вообще на уголовку тянет...»

Гэта далёка не першы выпадак вандалізму ў Курапатах. Неаднойчы, валілі і шкодзілі крыжы, у тым ліку, металічны крыж памяці палякаў, расстраляных у Курапатах (гэты крыж быў усталяваны жыхарамі Мінска ў 1994 годзе). Нават Крыж Пакутаў, які стаіць сёння — ужо не той, што ўсталявалі ў 1989 годзе.

Але больш за ўсё церпіць лава Біла Клінтана, усталяваная ў гонар візіта ў Курапаты амерыканскага прэзідэнта. Як распавядала Валерыя Чарнаморцава, з 1994 года яе шкодзілі 21 раз!

Пры гэтым міліцыя не складала пратаколы на хуліганаў, нават калі атрымлівалася схапіць іх за руку.

Таму спадзявацца на тое, што на гэты раз вандалы будуць знойдзены і пакараны, наўрад ці выпадае.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!