Чарговы беларускі журналіст — Андрэй Аляксандраў — затрыманы па крымінальнай справе (абноўлена)

Журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай упраўленнем Следчага камітэта (УСК) па Мінску, паведаміла БелаПАН яго адвакат.


Журналістка БелаПАН Таццяна Каравянкова паведаміла ў Фэйсбуку са спасылкай на Упраўленне Следчага камітэта па Мінску, што Аляксандраў затрыманы «ў сувязі з усталяваннем дачынення да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, што адбыліся на тэрыторыі Мінска. Гэта артыкул 342 КК. У сапраўдны момант яго статус — падазраваны». Сёння адвакат паспрабуе наведаць Аляксандрава ў ІЧУ на Акрэсціна.

Андрэй Аляксандраў перастаў выходзіць на сувязь каля 14.00 12 студзеня. Амаль суткі родныя і калегі не ведалі пра яго месцазнаходжанне. 13 студзеня, пасля таго, як дырэктар БелаПАН адправіўся ў міліцыю пісаць заяву аб знікненні чалавека, высветлілася, што Аляксандраў знаходзіцца ў Кастрычніцкім РУУС Мінска.

Абставіны затрымання журналіста невядомыя. Разам з Андрэем была затрыманая яго дзяўчына Ірына, яна зараз знаходзіцца на Акрэсціна.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: