
Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Абарона Курапатаў.
У сацыяльных сетках таксама паведамляецца, што кіроўцу аўтамабіля затрымалі супрацоўнікі ДАІ.
Як напісаў грамадскі актывіст Дзяніс Івашын, кіроўца аўто раптоўна даў газу з месца і на хуткасці наехаў на Дзяніса Урбановіча. Праз удар ён адляцеў на некалькі метраў, грукнуўся галавою аб асфальт.