Чарговы прысуд журналісту: Арцём Маёраў атрымаў 15 сутак арышту

Супрацоўнік газеты "Белорусы и рынок" Арцём Маёраў атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту, перадае Еўрарадыё.
Ён быў затрыманы ў нядзелю, калі ў Мінску праходзіў "Партызанскі марш". Маёрава прызналі вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і непадпарадкаванні міліцыянеру. У матэрыялах справы былі відавочныя супярэчнасці. Згодна з адным з пратаколаў, у 14:30 18 кастрычніка ён не падпарадкаваўся патрабаванню міліцыянера сысці з месца, дзе "парушаўся грамадскі парадак". Але згодна з іншым пратаколам, а 14-й ён ужо быў затрыманы падчас масавага мерапрыемства!

Справа разглядалася ў судзе Кастрычніцкага раёна сталіцы. Суддзя Алена Жывіца не звярнула ўвагі на згаданыя супярэчнасці.

Сёння таксама былі пакараныя арыштамі фотакор tut.by Вадзім Заміроўскі (атрымаў 15 сутак), журналістка "Анлайнера" Дар'я Спевак (13 сутак) і журналіст БелаПАН Усевалад Зарубін (15 сутак).

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: