Чарговыя суды над абаронцамі Курапатаў

Сёння, 15 ліпеня, у судзе Мінскага раёна судзілі абаронцаў Курапатаў Рыгора Асаулу і Дзяніса Урбановіча, якіх затрымалі ў мінулыя выходныя.

13 ліпеня падчас Курапацкай варты каля рэстарана “Поедем поедим” быў затрыманы Дзяніс Урбановіч. На наступны дзень, 14 ліпеня, міліцыянты затрымалі Іларыёна Трусава і Рыгора Асаулу, які спрабаваў абараніць юнака ад затрымання.

Непаўналетні Іларыён Трусаў быў увечары адпушчаны, аднак на яго склалі пратакол за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КоАП). Верагодна, справу Трусава будзе разглядаць адміністрацыйная камісія.


Рыгора Асаулу, які заступіўся за Іларыёна, абвінавацілі паводле артыкула 23.4 (непадпарадкаванне патрабаванню службовай асобы) і 17.1 КоАП (дробнае хуліганства). Ноч актывіст правёў у зняволенні.

Суд прызнаў Рыгора Асаулу вінаватым паводле гэтых двух артыкулаў і пакараў штрафам у 20 базавых велічыняў.

Справу Дзяніса Урабановіча разглядаў суддзя Вадзім Казей. Лідара "Маладога Фронта" таксама асудзілі да штрафу ў 30 базавых велічыняў паводле артыкула 17.1 КоАП (дробнае хуліганства).



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: