Чарговыя прыгоды гарадавога

На гэты раз статуі царскага паліцыянта зачыталі вершы Маякоўскага.


Учора карыстальніца Фэйсбука пад імем Наста Гусева размясціла на сваей старонцы відэа, на якім увечары чытае ў твар бронзаваму манументу вытрымкі з твору "Рэвалюцыя. Паэтахроніка" Уладзіміра Маякоўскага:

Смерть двуглавому!
Каторгам в двери
ломись,
когтями ржавые выев.
Пучками черных орлиных перьев
подбитые падают городовые.
 
Смерть двуглавому!
Шеищи глав
рубите наотмашь!
Чтоб больше не ожил.
Вот он!
Падает!
В последнего из-за угла! -вцепился.
«Боже,
четыре тысячи в лоно твое прими!» 

Аб затрыманнях нічога не паведамлялася.

У каментары НЧ Наста патлумачыла сэнс перфоманса: "Гэтая скульптура - ідал ментоў у ментоўскай краіне. Мяне абурае ўсё што адбываецца вакол гарадавога, чэкісты самі пазіцыянуюць яе як свой “сымбаль” увасабляюць сябе ў ёй. Калі скульптура гарадавога гэта увасабленне чэкістаў, я выказала у твар, што я пра ўсё гэта думаю і чаго ім жадаю. Я прачытала верш не скульптуры, а ўсёй сістэме у яе твары. Я не магу спакойна адчуваць сябе ў сваёй краіне, я нібыта знаходжуся у творы Оруэла 1984 , пры чым перманентна. Сістэма такімі “помнікамі” жадае паказаць хто тут гаспадар, ну дык не, не яны гаспадары, калі яны ставараюць такую атмасферу у грамадстве, то няхай ведаюць, чым гэта можа для іх скончыцца".

Статуя гарадавога стала месцам перфомансаў і палітычнага самавыражэння грамадзян пасля таго, як міліцыя прымусіла выбачацца падлетка, які даў поўху бронзавай скульптуры.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: