Чарнобыль у лічбах: калі Беларусь стане чыстай?

Найважнейшае пра аварыю на ЧАЭС і радыяцэзій — у інфаграфіцы «Белсату».


190 тон радыеактыўных рэчываў у атмасферы

Выбух 26 красавіка 1986 года быў не першай і не апошняй аварыяй на Чарнобыльскай АЭС.



Поўны распад за 300 гадоў: усё пра цэзій–137


80 % гэтага радыёактыўнага нукліду, што ўсмоктвае наш арганізм, назапашваецца ў цягліцах.


Цэзій–137 (або радыяцэзій) трапляе ў навакольнае асяроддзе ў двух выпадках: у выніку аварыяў на АЭС ды падчас выпрабавання ядзернай зброі. Таксама яго шмат у скідах заводаў, якія перапрацоўваюць адкіды атамных электрастанцыяў.


Каэфіцыент назапашвання радыяцэзію найбольш высокі у прэснаводных водарасцяў ды лішайніках. У арганізме жывёлаў назапашваецца галоўным чынам у цягліцах і печані. Найбольшы каэфіцыент назапашвання яго адзначаны ў паўночных аленяў і паўночнаамерыканскіх вадаплаваючых птушак. Сапраўднымі «акумулятарамі» радыёцэзію лічацца некаторыя грыбы: маслякі, махавікі, свінуха.


belsat.eu


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: