Чарнобыльскі Шлях без Статкевіча

Арганізатары акцыі на 26 сакавіка занеслі заяву ў Мінгарвыканкам.


Гэтым разам фармат шэсця мае быць адрозны ад мінулагодніх сцэнароў. Пачатак шэсця плануецца каля Тэатру оперы і балета на Багдановіча, пасля чаго мітынгоўцы пойдуць да Чарнобыльскай капліцы, дзе адбудзецца жалобны мітынг ды ўскладанне кветак.

«Звычайна ў Чарнобыльскім Шляху бярэ ўдзел прыкладна ў два разы менш людзей, чым на 25 сакавіка, — распавядае Юрась Меляшкевіч, намеснік старшыні Руху «За Свабоду». — Мяркую, на 26 красавіка выйдзе 2 000 чалавек, магчыма, болей. Будзе залежыць ад узроўню страху ў грамадстве. Калі адбудзецца адкат хвалі рэпрэсіяў, імаверна, людзей выйдзе больш».

У аргкамітэце па падрыхтоўцы акцыі бяруць удзел АГП, «Гавары Праўду», Рух «За Свабоду», БНФ, БХД, «Партыя Зялёных» і інш. Міколы Статкевіча, які «браў адказнасць» за правядзенне Дня Волі, у аргкаме няма.
«Дзверы аргкама былі адчыненыя для ўсіх удзельнікаў, — працягвае Меляшкевіч, — Статкевіч наўпрост не заяўляў свайго жадання. Ён абвесціў пра свае планы на 1 траўня, да нас не звяртаўся».

Пры падачы заяўкі на правядзенне шэсця палітыкі выклікалі супрацоўніцу Мінгарвыканкама, каб перадаць паперы асабіста ў рукі ды атрымаць уваходны нумар карэспандэнцыі. Такі алгарытм быў абраны, каб заяўка не «згубілася», як напярэдадні акцыі 25 сакавіка, калі ўлады трымаліся версіі, маўляў, ніякіх папераў ад арганізатараў акцыі не атрымлівалі. 




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: