«Часам здараюцца панічныя атакі». Адвакат распавёў пра стан Сафіі Сапега

Адвакат Сафіі Сапега паведаміў, што, паводле слоў дзяўчыны, яна адчувае сябе нармальна, разумее, дзе знаходзіцца, але часам у яе здараюцца панічныя атакі. «У цэлым яна з імі спраўляецца, скаргаў не выказвае», — адзначае абаронца. Па стане на 31 траўня абвінавачанне грамадзянцы Расіі не прад'яўлена, чакаюцца следчыя дзеянні заўтра, 1 чэрвеня, паведамляе tut.by.
Сафія Сапега, фота: Інстаграм 

Сафія Сапега, фота: Інстаграм 

Сёння была разгледжаная скарга на затрыманне Сафіі, суд адмовіў у яе задавальненні. Паколькі пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме, падставы абарона пазначыць не можа.

Нагадаем, Сафія Сапега была затрыманая 23 траўня пасля экстранай пасадкі самалёта «Ryanair» у Мінску разам са сваім маладым чалавекам Раманам Пратасевічам. Па законе, абвінавачанне павінна быць прад'яўлена на працягу дзесяці дзён з моманту затрымання — гэта значыць, да 1 чэрвеня ўключна.

Раней руская служба ВВС са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла, што Сапега праходзіць падазраванай па трох артыкулах КК Беларусі.

• ч.1 арт. 342 КК Беларусі («Арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і звязаны з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі за сабой парушэнне работы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства») — да трох гадоў пазбаўлення волі;

• ч.1 арт. 293 КК Беларусі («Арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады») — да 15 гадоў пазбаўлення волі;

• ч.3 арт. 130 КК Беларусі (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні») — да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: