Чатырох з шасці арыштаваных журналістаў перавялі ў Баранавічы

Чатырох з шасьці журналістаў, арыштаваных пасьля затрыманьня пераважна ў мінулыя выходныя, перавялі з ізалятару ў Менску ў Баранавічы, паведамляе Свабода са спасылкай на БелаПАН і Беларускую асацыяцыю журналістаў.
Каго перавялі ў Баранавічы?

    Вадзім Заміроўскі (БелаПАН, Tut.by),
    Усевалад Зарубін (БелаПАН, Tut.by),
    Алесь Любянчук («Белсат»),
    Арцём Маёраў («Беларусы і рынак»).

Хто застаўся ў Менску на Акрэсьціна?

    Алена Доўнар (фрылансер),
    Дар’я Спявак (Onliner),

Паводле БАЖ, раніцай 22 кастрычніка ў Баранавічы выехала калёна аўтазакаў з затрыманымі. Сваякі затрыманых, якія сёння прыйшлі з перадачамі на Акрэсціна, высвятляюць, дзе яны.

Чацвер — адзіны дзень на тыдні, калі прымаюць перадачы для арыштаваных на Акрэсціна.

Вадзіма Заміроўскага, Усевалада Зарубіна і Дарʼю Спявак затрымалі 17 кастрычніка падчас асвятлення маршу студэнтаў у цэнтры Мінска. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў недазволенай акцыі. Заміроўскага і Зарубіна арыштавалі на 15 дзён, Спявак — на 13.

Алеся Любенчука і Арцёма Маёрава затрымалі 18 кастрычніка падчас «Партызанскага маршу» ў Мінску. Іх асудзілі на 15 дзён арышту.

Справы ўсіх журналістаў у Кастрычніцкім судзе разглядала Алена Жывіца.

Алену Доўнар затрымалі 26 верасня на Жаночым маршы ў Менску і арыштавалі на 15 сутак, а потым дадалі яшчэ 15.

Тым часам у Берасці суд адправіў на дапрацоўку справу журналіста Максіма Хлябца. Яго затрымалі 18 кастрычніка падчас асвятлення пратэставай акцыі ў Берасьці, паведаміла БАЖ.

21 кастрычніка яго з ізалятара прывезлі ў суд. Адвакат адразу заявіла хадайніцтва, каб ёй далі час азнаёміцца з справай. Суддзя пагадзіўся, і Максіма Хлябца выпусцілі з-пад варты.

22 кастрычніка журналіст прыйшоў на пасяджэнне з сабранай торбай на выпадак арышту. Але суддзя адправіў справу на дапрацоўку.

Рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў і журналістаў. Што важна ведаць

    Праваабаронцы «Вясны» задакументавалі больш за 500 сведчанняў катаванняў.
    За жнівень затрымалі не менш як 7500 удзельнікаў акцый пратэсту, за верасень — не менш як 3500 (Разам — ня менш за 11 000). «Наша ніва» пры канцы верасня называла лічбу 13 210.
    На пратэстоўцаў завялі больш за 400 крымінальных спраў (пракуратура).
    Журналісты ў Беларусі адседзелі ўжо больш за 500 дзён адміністрацыйнага арышту.
    У краіне 102 палітычныя вязні.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: